Ляўконія сівая

Ляўконія сівая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Matthiola incana (L.) Aiton, 1812


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23249
NCBI  3724
EOL  583786
GRIN  t:23480
IPNI  286910-1
TPL  kew-2359115

Ляўконія сівая[1] (Matthiola incana) — від раслін сямейства Капуставыя.

У англійскай мове мае назву «сівая маціёла» (англ.: hoary stock). У ЗША называюць яшчэ «дзесяцітыднёвая маціёла» (англ.: tenweeks stock).

Шматгадовая расліна. Мае цвёрдае сцябло да 60 см вышыні і 30 шырыні з вузкім шараватым або бялёсым валасістым лісцем да 10 см даўжыні. Кветкі духмяныя, сабраны ў суквецці вар’іруюцца ад фіялетавага да белага. Плод — струк да 10 см даўжыні.

Расце ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе.

Расліна — продак садовай ляўконіі. Выведзеныя шматлікія культурныя сарты і гібрыды.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  • Mick Lavelle `An Identifier and Illustrated Encyclopedia of Wild Flowers and Flora: An authoritative guide to more than 750 wild flowers of the world` // Hermes House, 2006—256 p. — P. 59 ISBN 10: 1846810213 ISBN 13: 9781846810213
  • Левкой сизый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Matthiola incana (L.) W. T. Aiton (Левкой седой) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)