Пасёлак гарадскога тыпу
Лёвінцы
| ||||||||||||||||
Лёвінцы (руск.: Лёвинцы) — пасёлак гарадскога тыпу ў Орычаўскім раёне Кіраўскай вобласці Расіі, утварае Лёвінскае гарадское паселішча. Пасёлак размешчаны за 11 км на ўсход ад райцэнтра Орычы, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Стрыжы на лініі Кіраў — Кацельніч. З канца 1970-х па 2004 год — закрыты ваенны гарадок Кіраў-200. У савецкі перыяд у пасёлку размяшчаўся завод НДІ мікрабіялогіі Міністэрства абароны СССР. Завод уваходзіў у НВА «Біяпрэпараты» і спецыялізаваўся на вытворчасці біялагічнай зброі на аснове чумы і тулярэміі.