Лёс — у паўсядзённым разуменні, у міфалогіі і ірацыяналістычнай філасофіі незразумелая, недаступная розуму, загадкавая прадвызначанасць падзей і ўчынкаў. У старажытнагрэчаскай міфалогіі ўвасаблялася ў вобразах Мойраў (трох багінь лёсу). Старажытныя рымляне называлі іх Паркамі і верылі ў няўхільную прадвызначанасць усяго, што адбываецца з чалавекам, у яго фатальнасць.