Атрымліваў адукацыю ва Універсітэце Сонгюнгван. Працаваў ва Упраўленні эканамічнага планавання (сучаснае міністэрства стратэгіі і фінансаў). Сваю палітычную дзейнасць пачаў у 1996 годзе. У тым жа годзе быў абраны ў Нацыянальную асамблею. У 2006 годзе яго абралі на пасаду губернатара правінцыі Паўднёвая Чхунчхон. У 2013 годзе зноў стаў членам парламента. У маі 2014 года быў абраны старшынёй фракцыі палітычнай партыі «Сенуры» ў Нацыянальнай асамблеі.
У лютым 2015 года прызначаны на пасаду старшыні ўрада[2]. Зрэшты ўжо ў канцы красавіка 2015 года выйшаў у адстаўку ў сувязі з абвінавачваннямі ў хабарніцтве[3]. У наступным годзе ён быў прызнаны вінаватым у незаконным атрыманні сродкаў і прыгавораны да 8 месяцаў зняволення[4].