Лі Страсберг | |
---|---|
Lee Strasberg | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Ізраэль Страсберг |
Дата нараджэння | 17 лістапада 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1982[1][2][…] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Paula Strasberg[d] і Anna Strasberg[d] |
Дзеці | Susan Strasberg[d] і John Strasberg[d] |
Прафесія | акцёр, рэжысёр, настаўнік |
Кар’ера | 1937—1981 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0833448 |
methodactingstrasberg.com (англ.) | |
![]() |
Лі Страсберг (англ.: Lee Strasberg; 17 лістапада 1901, Буданаў, Аўстра-Венгрыя — 17 лютага 1982, Нью-Ёрк) — амерыканскі тэатральны рэжысёр, кіраўнік акцёрскай студыі, акцёр, тэатральны педагог і прадзюсар.
Нарадзіўся 17 лістапада 1901 года ў аўстра-венгерскім мястэчку Буданаў (цяпер у Церабаўлянскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны), у яўрэйскай сям'і Іды і Борух-Меер Страсберга. Разам з бацькамі эміграваў у ЗША ў 1908 годзе.
У 1931 годзе стаў адным з заснавальнікаў тэатральнага калектыву Group Theatre. У 1949 годзе пачаў працаваць у школе акцёрскага майстэрства Actors Studio ў Нью-Ёрку. У 1952 годзе стаў яе кіраўніком, навучанне вёў па сваёй методыцы на аснове сістэмы Станіслаўскага. Сярод выпускнікоў школы шмат вядомых акцёраў - Пол Ньюман, Аль Пачына, Мэрылін Манро, Джэйн Фонда, Дасцін Хофман, Роберт Дэ Ніра, Марлан Бранда, Мікі Рурк.
У 1966 годзе заснаваў Actors Studio West ў Лос-Анджэлесе. У 1969 годзе заснаваў Тэатральны інстытут Лі Страсберга. У 1974 годзе сыграў ролю другога плана ў фільме «Хросны бацька-2». За гэтую ролю Страсберг намінаваўся на кінапрэміі «Оскар» і «Залаты глобус».
Першая жонка — Нора (Nora Krecaun), 1926—1929 гады. У 1934—1966 гадах быў жанаты на актрысе Поле Страсберг. Іх дзеці — актрыса Сьюзан Страсберг і выкладчык акцёрскага мастацтва Джон Страсберг. Трэцяя жонка — Ганна Мізрахі. Дзеці — Давід і Адам. Быў блізкім сябрам сваёй вучаніцы Мэрылін Манро, якая адпісвала яму большую частку сваёй маёмасці.