Нарадзіўся ва ўсходняй правінцыі Чжэцзян у 1959 годзе. Ва ўзросце 23 гадоў уступіў у Камуністычную партыю Кітая. Скончыў партыйную школу пры ЦК КПК, мае дыплом магістра Ганконгскага політэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «дзелавое адміністраванне».
Лі Цян у 2012—2016 гг. — губернатар правінцыі Чжэцзян, у 2016—2017 гадах — кіраўнік парткама КПК правінцыі Цзянсу. У 2017—2022 гадах ён займаў пасаду сакратара парткама Шанхая. Увайшоў у абноўлены склад ПК Палітбюро ЦК КПК у кастрычніку 2022 года на XX з’ездзе партыі. З сакавіка 2023 года Лі Цян змяніў на пасадзе кіраўніка кітайскага ўрада Лі Кэцяна, які кіраваў кабінетам міністраў з 2013 года[1].