Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
| |||||
Гімн: «Free and Fair[1]» | |||||
Афіцыйныя мовы | англійская[2] | ||||
Форма кіравання | |||||
Прэзідэнт | Віт Едлічка | ||||
Валюта | Liberland merit[d] | ||||
Часавыя паясы | Цэнтральнаеўрапейскі час |
Ліберлэнд, поўная назва Свабодная Рэспубліка Ліберлэнд (чэшск.: Svobodná republika Liberland; англ.: Free Republic of Liberland) — непрызнаная мікрадзяржава абвешчаная 13 красавіка 2015 года групай чэшскіх грамадзян на тэрыторыі вядомай як Gornja Siga, што на беразе Дунаю, паміж Харватыяй і Сербіяй. Новая мікрадзяржава знаходзіцца на нічыйнай тэрыторыі, або юрыдычна на terra nullius[3].
Галоўным заснавальнікам непрызнанай (на красавік 2015) мікрадзяржавы стаў Віт Едлічка, абраны аднадумцамі прэзідэнтам Ліберлэнду. Новая дзяржава паўстала як вынік імкненняў некаторых прадстаўнікоў ліберальнай партыі вольных Грамадзян Чэхіі пабудаваць краіну згодную з ідэаламі лібертарыянства.
Тэрыторыя для будучай краіны была знойдзена на ўсходзе Харватыі, дзе актуальна доўжыцца Харвацка-Сербская тэрытарыяльная спрэчка. Яшчэ пасля заканчэння Югаслаўскіх войнаў некаторыя памежныя землі былі аспрэчаны, напрыклад астравы Вуковар і Шарэнгард. Тым часам заяўленая тэрыторыя Ліберлэнду — Горная Сіга, паводле заяў яе часовага ўраду, аспрэчанай не была[3].
Афіцыйна мікрадзяржава абвешчана 13 красавіка 2015 года, калі ў будучай сталіцы — Ліберполісе, усталяваны дзяржаўны сцяг Ліберлэнду. Пазней Падрыхтоўчы Камітэт абраў пана Віта Едлічку, члена ліберальнай партыі вольных грамадзян Чэхіі, на прэзідэнта рэспублікі і адначасова абавязаў яго звярнуцца з адмысловымі дыпламатычнымі нотамі да суседніх краін: Сербіі і Харватыі, а таксама да ААН і ўсяго свету[4].
Паводле інтэрнэт-старонкі Ліберлэнду «мэтай заснавання новай краіны ёсць стварэнне дзяржавы, у якой вартыя людзі будуць мець магчымасць паспяхова развівацца, без ціску ўладаў, якія абцяжарваюць людзей праз засілле падаткаў і абавязкаў»[5].