Ліван (хрыбет)

Ліван?
34°18′ пн. ш. 36°07′ у. д.HGЯO
Краіна
Ліван (хрыбет) (Ліван)
Ліван (хрыбет)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліва́н (араб. جبل لبنان‎‎) — горны хрыбет уздоўж узбярэжжа Міжземнага мора на тэрыторыі Лівана, на ўсходзе абмежаваны далінай Бекаа. Даўжыня — 170 км, найбольшая шырыня — 45 км. Вышыня да 3088 м (г. Курнет-эс-Саўда).

Назва горнага хрыбта паходзіць ад фінікійскага кораня lbn, што азначае «белы» і звязана з пакрытымі снегам горнымі вяршынямі[1].

Геалогія і рэльеф

[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой горст[en] у выглядзе глыбавага горнага хрыбта. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, на поўначы таксама — з базальтаў.

Заходні схіл моцна рассечаны, ступенямі спускаецца да мора, усходні схіл круты. На поўдні хрыбет абмежаваны скідамі з вузкай цяснінай Эль-Літані[ar], на поўначы — нізінай Нахр-эль-Кебір[ar]. На заходнім схіле карставая пячора Джэйта[ar] (аб’ект турызму).

Клімат і расліннасць

[правіць | правіць зыходнік]

Клімат міжземнаморскі. Ападкаў на заходнім схіле выпадае больш за 1000 мм, усходні — больш сухі. Порыстыя вапнякі спрыяюць інфільтрацыі атмасферных ападкаў.

Ліванскі кедр на схілах хрыбта.

На бедных вапняковых глебах пануюць міжземнаморскія хмызнякі (маквіс і фрыгана), сухія стэпы; на асобных участках, складзеных пескавікамі, невялікія гаі з ліванскага кедра, алепскай хвоі, дуба, клёна, кіпарыса. На ўзбярэжжы вырошчваюцца садовыя культуры (алівы, абрыкосы, яблыкі).

Зноскі

  1. Room, Adrian (2005). Placenames of the World: Origins and Meanings of the Names for 6,621 Countries, Cities, Territories, Natural Features and Historic Sites (2nd ed.). McFarland. pp. 214–216. ISBN 978-0-7864-2248-7. Архівавана з арыгінала 5 September 2015. Праверана 20 June 2015.