Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Лідуо́кей[1] (літ.: Lyduokiai, традыцыйная беларуская назва — Нідокі) — мястэчка ва Укмяргскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Цэнтр Лідуокейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Сіесарціс (Сясарка) , за 11 км на ўсход ад Укмярге. Насельніцтва на 2011 год — 142 чалавекі.
Першы пісьмовы ўспамін пра Нідокі датуецца 1499 годам. У гэты час яны знаходзіліся ў валоданні Пяткевічаў і ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1623 годзе ў Нідоках быў пабудаваны касцёл. У XVII ст. мястэчка перайшло да Дамброўскіх, у XVIII ст. — да роду Марыконі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
Каля 1886 года ў Нідоках было 10 будынкаў.
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Нідокі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.