Лідыя Карсакуўна | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 студзеня 1934[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 жніўня 2013[3][1][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Казімеж Брусікевіч[d] |
Дзеці | Люцына Брусікевіч[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0466671 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лідыя Карсакуўна (польск.: Lidia Korsakówna, нар. 17 студзеня 1934, Баранавічы — 6 жніўня 2013, Канстанцін-Язёрна) — польская актрыса.
Бацька — Канстанцін, з арыстакратычнага роду Корсакаў, маці -- Марыя, руская. Напярэдадні Другой сусветнай вайны бацькі жылі ў Харкаве. У 5-гадовым узросце Лідыя пабачыла савецкую камедыю «Цырк» з Любоўю Арловай і вырашыла стаць актрысай. Яна наведвала балетную школу, вучылася граць на фартэпіяна, падлеткам уцякла з дома, каб трапіць у оперу.
Пасля вайны з бацькамі жыла ў Валбжыху ў Польшчы.
Славу Карсакуўне прынёс фільм «Прыгоды ў Марыенштаце» (1954), дзе яна сыграла ролю Ганкі Ручаюўны, вясковай дзяўчыны якая прыехала з музычным ансамблем выступаць у адноўленую Варшаву і закахалася.
Фільмаграфія:
У 1950 гадах выступала ў Дзяржаўным ансамблі песні і танца «Мазоўша». У 1953—1954 гадах працавала ў Тэатры сатырыкаў ў Катавіцах, з 1955 года звязана з трупай Тэатру Сырэна ў Варшаве. З 1987 года на пенсіі.
16 чэрвеня 2011 года Рада Варшавы надала актрысе званне Ганаровай грамадзянкі Варшавы[4].
Памерла ў Доме ветэранаў-артыстаў польскай сцэны ў Скалімове, дзе жыла свае апошнія два гады.
12 жніўня 2013 года акцёрка пахавана ў сямейным склепе на могілках Wojskowy Powązki Wojskowyje (сектар K-2-55).