Ліза Нільсан | |
---|---|
шведск.: Lisa Nilsson | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1970[1][2] (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Бацька | Gösta Nilsson[d] |
Муж | Henrik Janson[d][2] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявачка, студыйны музыкант |
Інструменты | вакал |
Узнагароды | |
lisanilsson.se (шведск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліза Нільсан (швед. Lisa Karolina Nilsson, нар. 13 жніўня 1970 года) — шведская спявачка. Вядомая сваім хітом 1992 года «Квіток на нябёсы» («Himlen runt hörnet»), які для яе напісалі Муара Скока і Ёхан Экелунд. Пасля поспеху спявачка выпусціла чатыры альбомы, цалкам на шведскай мове. Аднак да свайго хіта Ліза выпусціла два альбомы на англійскай — Lean On Love (1989) і Indestructible (1991), прадзюсарам якіх быў Уільям (Білі) Бат. Яна таксама ўдзельнічала ў Melodifestivalen 1989.
У пачатку кар’еры Нільсан была поп-спявачкай, аднак паступова адыходзіла ад поп-стылю ў бок баладных песень і танцавальных кампазіцый, а ў сваіх пазнейшых працах яна перайшла да джаза.
У 2002 годзе з’явілася на шведскім тэлебачанні ў якасці актрысы, а таксама знялася ў фільме Каліна Нютле «Paradiset».
Год | Альбом | SWE[3][4] |
---|---|---|
1992 | Himlen runt hörnet | 1 |
1995 | Till Morelia | 1 |
2000 | Viva | 3 |
2001 | Små rum | 7 |
2006 | Hotel Vermont 609 | 1 |
2013 | Sånger om oss | 3 |