Ліканкабур | |
---|---|
ісп. Licancabur | |
Краіны | |
Горная сістэма | Анды |
Форма вулкана | стратавулкан |
Апошняе вывяржэнне | невядома |
Вышыня вяршыні | 5920 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліканкабур (ісп.: Licancabur) — стратавулкан на мяжы Чылі і Балівіі (пераважна ў Чылі). Суседнічае з вулканам Хурыкес і возерам Лагуна-Вердэ. Вулкан мае форму даволі правільнага конуса вышынёй 5916 м над узроўнем мора. На вяршыні знаходзіцца 400-метровы кратар з невялікім (каля 90×70 м) возерам. Тэмпература вады ў ім — 6 ° C. Гэта адно з самых высокіх азёр Зямлі. Хоць яно знаходзіцца ў самай сухой пустыні планеты, Атакама, яно існуе ўжо не менш за 500 гадоў. У ім выяўленыя экстрэмафільныя арганізмы. Руіны збудаванняў інкаў, размешчаныя на вяршыні, сведчаць пра адсутнасць буйных вывяржэнняў за апошнія 500—1000 гадоў. Папулярны турыстычны аб’ект.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |