Ліктар з фасцыяміЗалатая манета з Рымскай Дакіі (сяр. I ст. да н.э.), якая адлюстроўвае консула і двух ліктараў
Ліктар (лац.: lictor)[1] — асобы від дзяржслужачых; згадваюцца ў гісторыі з часу кіравання ў Рыме этрускіх цароў (VII стагоддзе да н.э.)[1].
Першапачаткова ліктары былі выканаўцамі распараджэнняў магістратаўcum imperio. Пазней выконвалі толькі парадныя і ахоўныя функцыі пры іх, якія складаліся ў суправаджэнні вышэйшых магістратаў і назіранні, каб тым аказвалі належныя ўшанаванні. Былі ўзброены фасцыямі.[2]
Ліктары прызначаліся, як правіла, з ліку вольнаадпушчанікаў. Колькасць ліктараў у суправаджэнні непасрэдны залежала ад пасады суправаджанай асобы:
Паводле першай з іх, наперадзе старажытнарымскага цара ішлі служкі, якія палкамі рассоўвалі натоўп. Яны былі гатовыя неадкладна звязаць усякага, на каго ім пакажа цар. «Звязаць» гучала на латыні як «ligare», таму ахоўнікі парадку называюцца «ліктарамі».
Паводле другой версіі, у слове ліктары «к» — устаўное, а спачатку былі «літары», чаму ў грэчаскай мове адпавядае «служкі».