Ліл Уэйн | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1982[1] (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Жонка | Toya Johnson[d] |
Дзеці | Reginae Carter[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | рэпер, спявак, аўтар песень, music executive, прадпрымальнік, акцёр, музычны прадзюсар |
Інструменты | вакал |
Жанры | Dirty South[d], gangsta rap[d], trap music[d], Dirty South, bounce music[d], hardcore hip-hop[d] і поп-рэп[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
thacarterv.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Дуэйн Майкл Картэр-малодшы (англ.: Dwayne Michael Carter, Jr.), больш вядомы як Ліл Уэйн (англ.: Lil Wayne, нар. 27 верасня 1982, Новы Арлеан) — амерыканскі хіп-хоп-выканаўца з Луізіяны. Ключавая фігура Dirty South, адзін з самых прадаваных хіп-хоп-артыстаў у гісторыі.
Ва ўзросце 9 гадоў далучыўся да лэйблу Cash Money. У 1996 годзе ўступіў ў паўднёвы хіп-хоп калектыў Hot Boys, а ў наступным годзе гурт выпусціў свой дэбютны студыйны альбом Get It How U Live!. Разам з іншымі вядомымі артыстамі Cash Money Уэйн стварыў новы лэйбл — Young Money, у якім ён заняў пасаду CEO.
Дэбютны студыйны альбом артыста пад назвай Tha Block Is Hot пасля стаў плацінавым, а наступныя два — Lights Out і 500 Degreez — залатымі. Шырокую вядомасць атрымаў пасля выхаду свайго чацвёртага студыйнага альбома, Tha Carter, які уключаў сінгл Go D.J. Услед за гэтым ён выпусціў Tha Carter II, а таксама некалькі мікстэйпаў. Кульмінацыйным момантам у творчасці артыста стаў шосты студыйны альбом, Tha Carter III, які ў першы тыдзень продажаў скупілі больш за 1 млн лічбавых копій, а на 51-й цырымоніі «Грэмі» альбом перамог у намінацыі Best Rap Album («Лепшы рэп-альбом года»).
Пасля поспеху Tha Carter III Уэйн публікуе Rebirth — альбом, стылізаваны пад рок. Нягледзячы на негатыўныя водгукі музычных крытыкаў, пласцінка атрымала залатую сертыфікацыю. У 2010 годзе, знаходзячыся ў папраўчай установе ў сувязі з незаконным захоўваннем агнястрэльнай зброі, Уэйн выпускае свой восьмы студыйны альбом, I Am Not a Human Being. У 2011 годзе ён апублікаваў дзявяты студыйны альбом, Tha Carter IV, які ў першы тыдзень продажаў у ЗША быў прададзены тыражом у 964 тысяч копій. Выхад дванаццатага студыйнага альбома Tha Carter V ў сувязі з юрыдычнымі праблемамі артыста з лэйблам Cash Money неаднаразова змяняла дату выхаду. 27 верасня 2018 года Tha Carter V афіцыйна паступіў у продаж.
Ліл Уэйн за ўсю сваю музычную кар’еру прадаў больш за 100 мільёнаў запісаў, у тым ліку продажу альбомаў (15 мільёнаў) і лічбавых трэкаў (37 мільёнаў), што зрабіла яго адным з самых прадаваных хіп-хоп-артыстаў усіх часоў.