Лімоннік (Schisandra) — род кветкавых раслін сямейства лімоннікавых.
Лістападныя ліяны даўжынёю да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы.
Выдзяляецца каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй і Усходняй Азіі. На Беларусі інтрадукаваны лімоннік кітайскі.
Дэкаратыўныя, лекавыя і пладовыя расліны. Плод мае ў сабе арганічныя кіслоты, вітаміны, цукар, эфірны алей.
Зноскі
- Пярэднеў У. Лімоннік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 262. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.