Горад
Лінкальн
Lincoln
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лінкальн (англ.: Lincoln) — горад на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адміністрацыйны цэнтр штата Небраска і акругі Ланкастэр. Другі па колькасці насельніцтва горад у Небрасцы (226 тыс. чалавек, даныя 2000 г.).
У 1856 г. на месцы цяперашняга Лінкальна было заснавана паселішча Ланкастэр, якое стала ў 1859 г. сталіцай аднайменнай акругі.
1 сакавіка 1867 года пасля ўступлення Небраскі ў склад ЗША горад быў перайменаваны ў Лінкальн і атрымаў статус сталіцы штата.
У 2008 годзе горад названы адным з самых здаровых гарадоў Амерыкі.
Сярэднесутачная тэмпература ліпеня - +25 °C, студзеня - -5 °C.