Лінолевая кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₁₈H₃₂O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-470-9 |
SMILES | |
ChemSpider |
Лінолевая кіслата — ненасычаная вышэйшая карбонавая кіслата з неразгалінаваным ланцугом і дзвюма ізаляванымі двайнымі сувязямі, С18Н32О2. Адносіцца да незаменных тлустых кіслот.
Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература плаўлення −11 °C, тэмпература кіпення 182 °C. Шчыльнасць 0,903 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C). Раствараецца ў арганічных растваральніках. На паветры паступова акісляецца. Рэакцыі, характэрныя карбонавым кіслотам і этыленавым вуглевадародам.
Лінолевая кіслата ў выглядзе трыгліцэрыдаў уваходзіць у склад раслінных алеяў, (сланечнікавага, ільнянога, канаплянага, соевага, перылавага і інш.). У вышэйшых раслін лінолевая кіслата ўтвараецца з алеінавай кіслаты[1].
Трыгліцэрыды лінолевай кіслаты ўжываюцца ў вытворчасці лакаў, фарбаў, пакосту, эмаляў.