Лініа Энгстром | |
---|---|
шведск.: Agnes Linnéa Martina Engström | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | 2 красавіка 1981[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Сайт | linneaengstrom.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агнес Лініа Марціна Энгстром (шведск.: Agnes Linnéa Martina Engström; нар. 2 красавіка 1981, Упсала, Швецыя) — шведскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, член шведскай партыі зялёных. Член Еўрапейскага парламента (2014—2019).
Энгстрём атрымала ступень магістра палітычных навук у Шведскім каледжы нацыянальнай абароны. Да таго, як стаць членам парламента ЕС, яна працавала каардынатарам па пытаннях гендэрнай роўнасці ў галоўным офісе партыі зялёных і была членам праўлення Зялёнага форуму. Яна працавала над дапамогай развіцця, накіраванага на Расію, Грузію, Беларусь і Усходнюю Еўропу.
Напярэдадні выбараў у Еўрапейскі парламент ў 2014 годзе Энгстром была на пятым месцы ў спісе Экалагічнай партыі, аднак, на выбарах партыя зялёных атрымала ўсяго толькі чатыры месцы, але пасля таго, як лідар партыі зялёных Ізабела Лёвін была прызначаная міністрам развіцця Швецыі, Лініа Энгстром замяніла Ізабелу Лёвін у Еўрапарламенце і стала дэпутатам Еўрапарламента ў кастрычніку 2014 года.
Перад выбарамі ў Еўрапейскі парламент у 2019 годзе Энгстром выказала жаданне працягнуць сваю працу ў Еўрапарламенце, аднак, камітэт па прызначэннях партыі зялёных вырашыў не ўключаць яе ў свой спіс кандыдатаў.
З 2019 года працуе ў якасці праграмнага дырэктара ў Марской апякунскай радзе.