Ліпа Мемі | |
---|---|
італ.: Lippo Memmi | |
Дата нараджэння | 1291[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1356[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Протарэнесанс і Сіенская школа жывапісу |
Уплыў | Мема дзі Філіпуча[d] і Сімонэ Марціні |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ліпа Мемі (італ.: Lippo Memmi; працаваў з 1317 па 1350, Сіена) — італьянскі мастак, сіенская школа.
Яго бацька, Мема дзі Філіпуча, таксама быў мастаком, таму асновам рамяства Ліпа навучаўся хутчэй за ўсё ў яго майстэрні. Аднак самы вялікі ўплыў на яго творчасць аказаў Сімонэ Марціні, сумесна з якім Ліпа Мемі, верагодна, працаваў ужо ў 1315 годзе над фрэскай «Маэста» ў сіенскай ратушы. У 1324 годзе Марціні ажаніўся з дачкой Мема дзі Філіпуча, і сястрой Ліпа Мемі, Джаваннай. Уплыў Сімонэ Марціні выявіўся як у станковых працах, так і ў фрэсках. У далейшым іх творчае ўзаемадзеянне набыло бачныя формы: над знакамітым «Дабравешчаннем» (1333, Галерэя Уфіцы, Фларэнцыя) яны працавалі разам. Ліпа, і яго брат Тэдэрыка Мемі працавалі ў майстэрні Марціні, і верагодна суправаджалі яго падчас паездкі ў Авіньён.