Пасёлак гарадскога тыпу
Ліпаўцы
|
Ліпаўцы (руск.: Ли́повцы) — пасёлак гарадскога тыпу ў Акцябрскім раёне Прыморскага края Расіі. Цэнтр Ліпавецкага гарадскога паселішча, якое ўключае таксама пасёлак Ільічоўка, сяло Уладзіміраўка і аднайменнае сяло Ліпаўцы, размешчанае на поўдзень ад пасёлка. Пасёлак гарадскога тыпу Ліпаўцы размешчаны на аўтатрасе Усурыйск — Пагранічны прыкладна за 25 км на поўнач ад Пакроўкі, раённага цэнтра, і за 50 км на паўночны захад ад Усурыйска. Адлегласць да Уладзівастока каля 158 км.
Па заходняй ускраіне пасёлка працякае рака Ліпаўцы (правы прыток Абрамаўкі). Насельніцтва — 5275 чалавек (2021).