Лісахвост, батлачык[3] (Alopecurus) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae) (Злакі (Gramíneae)).
Пераважна лугавыя травы з густымі коласападобнымі цыліндрычнымі або яйцападобнымі суквеццямі-мяцёлкамі, звычайна касматымі ад асцюкоў. Каласкі падоўжаныя, аднакветныя, сціснутыя з бакоў, на кароткіх ножках. Каласковыя лускавінкі каля асновы зрослыя, тупыя або з кілем, які пераходзіць у вастрыё. Кветкі двухполыя. Ніжняя кветкавая лускавінка плевачная, па спінцы з больш-менш доўгім асцюком; верхняя — звычайна рэдукаваная. Плод — зярняўка.
Вядома каля 50 відаў, пашыраных ва ўмераных і халодных паясах і ў гарах тропікаў усяго зямнога шара, на Беларусі 5 відаў.
Каштоўныя кармавыя расліны.
Зноскі
- Пашына Г. Лісахвост // Энцыклапедыя прыроды Беларусі / гал. рэд. І. П. Шамякін. Т. 3. — Мінск: БелЭн ім. П. Броўкі, 1984. — С. 190.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 282. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.