Лістоўніца | ||||||||||||||||
Лістоўніца еўрапейская (Larix decidua) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Larix Mill., 1754 | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Лістоўніца[1] (Larix) — род лістападных дрэў сямейства хваёвых.
Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, выспяваюць у год цвіцення. Лістоўніца адрозніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасцю скідвае ігліцу.
Жыве да 500 гадоў.
Радзіма — Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.
На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), сібірская (Larix sibirica), японская (Larix kaempferi). Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце лістоўніца ў маі, адначасова з распусканнем пупыршак.
Драўніна моцная, трывалая да гніення.