Ліям Нісан

Ліям Нісан
Liam Neeson
Ліям Нісан на амерыканскім фестывале кіно ў Довіле, верасень 2012
Імя пры нараджэнні Уільям Джон Нісан
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1952(1952-06-07) (72 гады)
Месца нараджэння Бэлімена, Паўночная Ірландыя
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька Bernard Neeson[d][1]
Маці Catherine Brown[d][1]
Жонка Natasha Richardson[d][2]
Дзеці Micheál Richardson[d] і Daniel Jack Neeson[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера 1978 — наш час
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
«Венецыянскі кінафестываль» (1996)
IMDb ID 0000553
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уільям Джон «Ліям» Нісан (англ.: William John "Liam" Neeson, нар. 7 чэрвеня 1952)[3] — ірландскі акцёр, афіцэр ордэна Брытанскай імперыі.

Уільям Джон Нісан нарадзіўся 7 чэрвеня 1952 года ў горадзе Бэлімена, Паўночная Ірландыя. У школьныя гады захапляўся боксам, аднойчы нават зламаў нос. Але нягледзячы на гэта, ён усё ж дамогся пэўных поспехаў — выйграў у сваёй вагавай катэгорыі юнацкі чэмпіянат па боксе сярод аматараў. Аднак бокс не быў яго адзіным запалам — другі быў тэатр. Нават пасля школы ён граў у маленькіх аматарскіх трупах. Нісан вучыўся ў Каралеўскім універсітэце, што ў Белфасце, аднак быў адлічаны за хранічную непаспяховасць. У 1976 Ліям пачынае граць у белфасцкім тэатры «Lyric Players». Праз пару гадоў ён пераязджае ў Дублін і працуе ў мясцовым «Abbey Theatre». Там яго заўважае рэжысёр Джон Бурмен і прапануе ролю сэра Гавейна, рыцара ў фільме «Экскалібур», які выходзіць на экраны ў 1981 годзе.

У 1999 годзе ён быў удастоены звання афіцэра Ордэна Брытанскай Імперыі ад каралевы Елізаветы II. У 2008 годзе Амерыканскі фонд Ірландыі ўдастоіў Ліяма Нісана прэміі выканаўчых мастацтваў за ўклад у мастацтва ў Ірландыі.

Ліям Нісан у верасні 2008 г.

Пачынаючы з канца 1970-х гадоў Ліям Нісан зняўся ў больш чым 70 фільмах.

Вядомасць прыйшла да яго пасля ролі Оскара Шындлера ў фільме 1993 года «Спіс Шындлера»[4], і з тых часоў ён з’явіўся ў многіх папулярных фільмах, такіх як «Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза», «Банды Нью-Ёрка», «К-19», «Царства нябеснае», «Бэтмен: Пачатак», «Любоў насамрэч» і іншых.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Удавец — яго жонкай была Наташа Рычардсан, якая 16 сакавіка 2009 г. атрымала сур’ёзную чэрапна-мазгавую траўму на гарналыжным курорце Мон-Трэмблан у Квебеку, памерла 18 сакавіка (19 сакавіка). Ад шлюбу ў Ліяма Нісана засталося двое сыноў — Дэніэл і Майкл.

Ліям Нісан з’яўляецца вялікім фанам англійскага футбольнага клуба Ліверпул[5].

Ліям нарадзіўся ў сям’і глыбока веруючых каталікоў, але яго заўсёды цікавіў іслам[6]. Хадзілі чуткі, што ён змяніў веру падчас апошняй паездкі ў Турцыю, але сам ён адмовіў гэта[7].

Зараз Ліям Нісан жыве ў Мілбруку, штат Нью-Ёрк.

Выбраная фільмаграфія

[правіць | правіць зыходнік]
Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1986
ф Місія The Mission Джон Філдынг
1993
ф Спіс Шындлера Schindler's List Оскар Шындлер
1999
ф Зорныя войны. Эпізод I: Уяўная пагроза Star Wars Episode I: The Phantom Menace Квай-Гон Джын
2003
ф Любоў насамрэч Love Actually Даніэль
2012
ф Гнеў Тытанаў Wrath of the Titans Зеўс

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Morales, Tatiana (15 December 2004). "Liam Neeson On Kinsey". CBS News. Архівавана з арыгінала 19 кастрычніка 2013. Праверана 16 October 2010.
  4. de Vries, Hilary (3 July 1993). «Liam -Neeson». Newsday.
  5. "Grieving Liam Neeson looks downcast as he leaves The Ivy alone". Daily Mail. London. 6 April 2009. Праверана 22 February 2011.
  6. Liam-Neeson considers converting Islam(недаступная спасылка). Dailymail.co.uk (26 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2014. Праверана 30 студзеня 2014.
  7. Liam Neeson confirms ‘I am not converting to Islam’