Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт | |
---|---|
фр.: Université catholique de Lyon | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université catholique de Lyon |
Міжнародная назва | англ.: Catholic University of Lyon |
Заснаваны | 1875 |
Рэктар | Grégory Woimbée[d] |
Студэнты | 11 700 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ліён |
Сайт | ucly.fr |
![]() |
Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фр.: Université catholique de Lyon) — французская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай ў горадзе Ліён.
Ліёнскі каталіцкі ўніверсітэт (фармальна — Ліёнскі каталіцкі інстытут — у Францыі недзяржаўныя ВНУ не маюць права называцца ўніверсітэтамі) з’яўляецца прыватнай вышэйшай навучальнай установай Рымска-Каталіцкай Царквы. Установа з’яўляецца асацыяваным членам аб’яднання ВНУ рэгіёна «Ліёнскі ўніверсітэт». Навучальныя курсы прыводзяць да атрымання дыпломаў аб вышэйшай адукацыі галоўным чынам у рамках пагадненняў з дзяржаўнымі ўніверсітэтамі і ў абмежаванай колькасці выпадкаў — уласных дыпломаў установы. Яна мае права выдаваць толькі «кананічныя» ступені (дыпломы ад імя Ватыкана, гэта значыць ад імя дзяржавы, якая падпісала Балонскае пагадненне) па каталіцкай тэалогіі і філасофіі. Прапануе 131 курсы, у тым ліку 57 бакалаўрскіх курсаў, 31 магістарскі курс і інш.