Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара (1-ы Ліёнскі ўніверсітэт) | |
---|---|
фр.: Université Claude-Bernard-Lyon-I | |
| |
Арыгінальная назва | фр.: Université Claude-Bernard-Lyon-I |
Міжнародная назва | англ.: Claude Bernard University Lyon 1 |
Заснаваны | 1971 |
Студэнты | 38 007[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ліён |
Сайт | univ-lyon1.fr |
![]() |
Ліёнскі ўніверсітэт імя Клода Бернара (фр.: Université Claude-Bernard-Lyon-I) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ліён.
Універсітэт, вядомы таксама як 1-ы Ліёнскі ўніверсітэт, спецыялізуецца ў галіне навукі і тэхнікі, аховы здароўя і спорту. Ён быў афіцыйна створаны ў 1971 годзе шляхам перагрупоўкі структурных адзінак да гэтага адзінага Ліёнскага ўніверсітэта: факультэта навук, заснаванага ў 1808 годзе, і факультэта медыцыны, заснаванага ў 1874 годзе. Сваёй назвай ён абавязаны французскаму фізіёлагу Клоду Бернару. З 2007 года ВНУ з’яўляецца часткай супольнасці універсітэтаў і ўстаноў, вядомай як Ліёнскі ўніверсітэт.