МАЗ-103Т | |
---|---|
| |
Вырабнік | Мінскі аўтамабільны завод |
Выпуск, гг. | з 2000 |
Экзэмпляры: | 396 |
Агульная маса, кг | 18000 |
Час разгону да хуткасці 50 км/г, c | 22 |
Умяшчальнасць, чал. | |
Месцаў для сядзення | 25 |
Намінальная ўмяшчальнасць (5 чал/м²) | 100 |
Агульная ўмяшчальнасць (8 чал/м²) | 100 |
Габарыты | |
Даўжыня, мм | 12160 |
Шырыня, мм | 2500 |
Колавая база, мм | 6140 |
Салон | |
Колькасць дзвярэй | 3 |
Рухавік | |
Тып | Дынама ДК 211(Масква) |
Рабочае напружанне, В | 600 |
Бартавое напружанне, В | 24 |
Вікісховішчы | на
МАЗ-103Т — 12-метровы нізкападлогавы тралейбус для гарадскіх перавозак. Серыйна выпускаецца невялікімі партыямі на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Канструкцыя тралейбуса максімальна ўніфікаваная з аўтобусам МАЗ-103 па кузаве, сістэмах хадавой часткі, рулявым кіраванні і тармазной сістэме. Цягавы рухавік размешчаны ў заднім куце па левым борце.
Першы тралейбус на базе кузава МАЗ-103 быў спраектаваны ў 1999 годзе. У 2000 годзе ён ужо працаваў на лініі. Аналагічныя па абсталяванні тралейбусы ў кузаве МАЗ-103 у 2008—2013 гадах збіраліся на заводзе «Этон» у Смалявічах[1].
МАЗ-103Т і аналагі эксплуатуюцца ў гарадах Беларусі, Латвіі, Малдовы, Расіі, Украіны і Венгрыі.