Маабіт (ням.: Moabit) — раён у цэнтры Берліна. З 2001 года ўваходзіць у склад акругі Мітэ, да адміністрацыйнай рэформы ўваходзіў у склад акругі Тыргартэн. Абмежаваны трыма воднымі струменямі — Шпрэе, суднаходным каналам Берлін-Шпандау і каналам Вестгафен, — праз якія перакінута 25 пешаходных, аўтамабільных і чыгуначных мастоў. Маабіт вядомы размешчанай на яго тэрыторыі турмой Маабіт.