Канцэпцыя
Ідэалогіі
Інтэрнацыяналы
Асобы
Іншае
|
Мааізм ці ідэі Маа Цзэдуна (кіт. спр. 毛泽东思想, піньінь Máo Zédōng Sīxiǎng) — плынь ў камуністычным руху, якая ўзнікла ў рамках марксізму-ленінізму і звязана з імем Маа Цзэдуна. Лічыўся афіцыйнай ідэалогіяй Камуністычнай партыі Кітая да 1976 г., нароўні з «тэорыяй Дэн Сяапіна» і «ідэяй аб трох прадстаўніцтвах» Цзян Цзэміня складае аснову ідэалогіі Кампартыі Кітая па цяперашні час.
У 1960-я—1970-я гады мааізм карыстаўся значнай папулярнасцю сярод левай інтэлігенцыі на Захадзе. Шматлікія камуністычныя партыі Еўропы і Лацінскай Амерыкі ўслед за савецка-кітайскім канфліктам раскалоліся на групы, арыентаваныя на СССР, і т.з. «антырэвізіянісцкія» групы, арыентаваныя на Кітай і Албанію (у сваю чаргу, «антырэвізіяністы» перажылі некалькі расколаў пасля смерці Лінь Бяа, а затым Маа Цзэдуна, арышту Цзян Цын і апублікавання албанскім лідарам Энверам Ходжай крытыкі Маа). Мааізм страціў папулярнасць на Захадзе, пасля таго, як былі даведзены да ведама публікі шматлікія факты зверстваў і злачынстваў часоў Культурнай рэвалюцыі.
У наш час мааісцкія рухі вельмі актыўныя ў шматлікіх краінах Азіі і Лацінскай Амерыкі. На Філіпінах і ў Індыі мааісцкія паўстанцы вядуць узброеную барацьбу з урадам.