| ||||||||||||||||||||||||||
Мабіл (англ.: Mobile [moʊˈbiːl]) — партовы горад на поўдні ЗША, трэці па велічыні горад штата Алабама, порт у бухце Мабіл-Бэй Мексіканскага заліва, у вусці ракі Мабіл.
Заснаваны ў 1711 годзе. 206,5 тыс.жыхароў (1997). Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог. Прамысловасць: суднабудаўнічая (у тым ліку платформ для марскога бурэння), суднарамонтная, хімічная, нафтаперапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, харчовая. Вытворчасць гліназёму. Дзейнічаюць Паўднёва-Алабамскі ўніверсітэт і Універсітэт Мабіла.