| ||
Эдвард Мунк | ||
Мадонна. 1894 | ||
Madonna | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Музей Мунка, Осла | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мадонна (нарв.: Madonna) — карціна нарвежскага мастака-экспрэсіяніста Эдварда Мунка. Першы варыянт «Мадонны» быў намаляваны ў 1893—1894 гадах, у 1895 годзе была выканана літаграфія, усяго Мунк стварыў пяць варыянтаў карціны.
Мадонна намалявана маладой аголенай жанчынай з напаўзачыненымі ў экстазе вачамі і распушчанымі чорнымі валасамі. Ад кананічнай выявы Мадонны застаўся толькі німб вакол галавы. Літаграфія адрозніваецца ад варыянту алеем афармленнем у выглядзе рамы з малюнкамі сперматазоідаў і маленькай фігуркай эмбрыёна ў левым ніжнім куце.
Натуршчыцай для адной з версій карціны была Дагні Юль, жонка пісьменніка Станіслава Пшыбышэўскага і блізкая сяброўка Мунка.
Розныя версіі «Мадонны» ў наш час знаходзяцца ў музеі Мунка і Нацыянальным музеі мастацтва, архітэктуры і дызайну у Осла, а таксама ў Кунстхале у Гамбургу. Яшчэ дзве версіі прыналежаць прыватным калекцыянерам.