Мадэм

Мадэмы (2x ZyXEL Elite 2864 (ISDN, V90server,V90client) USR Courier V32.bis (21600 bps) Hayes Smartmodem Optima 9600 (9600bps) ZyXEL U-1496E (16800bps) IBM 5858-01 (synchrones Mainframe-Modem, 2400bps))

Мадэ́м (скарачэнне ад поўнае назвы мадулятар-дэмадулятар) — электронная прылада, мэтаю якой з’яўляецца замена лічбавых даных аналагавымі электрычнымі сігналамі (мадуляцыя) і наадварот (дэмадуляцыя), каб перасылаць даныя праз тэлефонныя, тэлеграфныя і тэлевізійныя лініі альбо радыёхвалі.

Мадэмы могуць быць:

  • паводле выканання -
    • знешнія — якія знаходзяцца звонку камп’ютара і злучаюцца з ім ці іншым прыёмнікам з дапамогай проваду (інтэрфейс: RS-232, USB, LPT, ethernet),
    • унутраныя — як спецыяльная карта пашырэння, якая мантуецца ўнутры камп’ютара (інтэрфэйс: PCI, ISA) і ў пэўнай ступені выкарыстоўвае працэсар камп’ютара, альбо
    • убудаваныя — якія з’яўляюцца унутранай часткай электроннага прыбора (мацярынскай платы, нэтбука ці док-станцыі).
  • паводле тыпу спалучэння -
    • мадэмы для тэлефонных ліній
      • ISDN — для камутаваных тэлефонных ліній,
      • DSL — для некамутаваных тэлефонных ліній,
    • кабельныя мадэмы — якія абменьваюцца данымі праз спецыялізаваныя кабелі,
    • радыёмадэмы