Маенкаўзія брыльянтавая |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Маенкаўзія брыльянтавая |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Moenkhausia pittieri Eigenmann, 1920
|
|
Маенка́ўзія брылья́нтавая (Moenkhausia pittieri) — рыба атрада харацынападобных. Вядома як акварыумная рыба.
Даўжыня да 4,5 см, самкі драбнейшыя за самцоў. Цела латунна-жоўтае, у адлюстраваным свеце пераліваецца залацістымі і блакітнымі плямамі з металічным бляскам (адсюль назва «брыльянтавая»). Спінка цёмная. Брушка жаўтавата-белае. Плаўнікі шараватыя або чорныя з белай аблямоўкай, спінны, анальны і брушны ў самцоў прадаўгаватыя.
Водзіцца ў Венесуэле (прыбярэжная зопа возера Валенсія, рэк Бус, Тыквірыта).
У Еўропу завезена ў 1930-я гады. Гадуюць у прасторных акварыумах з дастатковай колькасцю кіслароду.