Мажэйкей

Горад
Мажэйкей
літ.: Mažeikiai
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Каардынаты
Першая згадка
1529
Горад з
Плошча
  • 16,35 км²
Вышыня цэнтра
81 м і 70 м
Тып клімату
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 33 249 чал. (1 студзеня 2023)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
89001[2], 89016[2] і 89021[2]
Афіцыйны сайт
Мажэйкей на карце Літвы
Мажэйкей (Літва)
Мажэйкей

Мажэйкей (літ.: Mažeikiai, жам. Mažeikē; беларуская назва — Мажэ́йкі[3]) — горад у паўночна-заходняй Літве, на рацэ Вэнта, каля мяжы з Латвіяй. Адміністрацыйны цэнтр Мажэйкейскага раёна, які ўваходзіць у склад Цяльшэйскага павета.

Упершыню горад ўпамінаецца ў 1335 годзе. У хроніцы Лівонскага ордэна гаворыцца аб паходзе ордэнскага войска, у час якога былі разрабаваныя землі князя Мажэйкі. Мажэйкі былі невялікім пагранічным сялом, пакуль канчаткова не адышлі Вялікаму Княству Літоўскаму ў 1529 годзе ў выніку пагаднення з Лівоніяй.

Горад пачаў хутка развівацца ў 1869 годзе, калі праз яго прайшла галіна чыгункі Вільня — Лібава. У 1893 годзе было 13 крам і 5 бровараў. У 1894 годзе тут была пабудаваная праваслаўная царква, у 1902 годзе каталіцкі касцёл, а ў 1906 — лютэранская кірха. У 1899 годзе памешчык Постнікаў назваў пасёлак чыгуначнай станцыі Мураўёва, у гонар душыцеля паўстання 1863 года Міхаіла Мураўёва, але вёска Мажэйкі месцілася побач.

З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы, да 1921 года працягваліся спрэчкі з Латвіяй. У 1924 годзе Мажэйкі атрымамі статус горада.

Сучасныя Мажэйкі ёсць прамысловым цэнтрам Паўночнай Літвы, тут знаходзіцца нафтапераапрацоўчае прадпрыемства «Mažeikių Nafta».

Год Колькасць
2001 42 656 [1]
2002 42 383 [1]
2003 42 226 [1]
2004 41 637 [1]
2005 40 885 [1]
2006 40 035 [1]
Год Колькасць
2007 39 705 [1]
2008 39 325 [1]
2009 39 142 [1]
2010 40 172 [4][5][…]
2010 38 571 [1]
2011 37 136 [1]
Год Колькасць
2012 36 629 [1]
2013 36 278 [1]
2014 35 997 [1]
2015 35 634 [1]
2016 35 208 [1]
2017 34 107 [6]
Год Колькасць
2018 33 291 [7]
2019 32 724 [8]
2020 32 470 [8]
2021 33 101 [1]
2022 32 730 [8]
2023 33 249 [1]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
  2. а б в http://www.post.lt/lt/index.html?id=222#2
  3. Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 192. — 390 с.
  4. http://db1.stat.gov.lt/statbank/selectvarval/saveselections.asp?MainTable=M3010210&PLanguage=0&TableStyle=&Buttons=&PXSId=3239&IQY=&TC=&ST=ST&rvar0=&rvar1=&rvar2=&rvar3=&rvar4=&rvar5=&rvar6=&rvar7=&rvar8=&rvar9=&rvar10=&rvar11=&rvar12=&rvar13=&rvar14=
  5. http://www.stat.gov.lt/uploads/docs/Population_by_age2010.xls
  6. State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  7. State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  8. а б в Resident population by city / town at the beginning of the yearState Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
  9. https://finance.smr.gov.ua/posts/novivi/mazheykyay-litovska-respublika
  10. https://finance.smr.gov.ua/70-mista-partneri