Мазавецкае ваяводства | |||
---|---|---|---|
польск.: Województwo mazowieckie лац.: Palatinatus Masoviensis | |||
|
|||
Краіна |
![]() |
||
Статус | Ваяводства | ||
Уваходзіць у | |||
Адміністрацыйны цэнтр | Варшава | ||
Дата ўтварэння | 1526 | ||
Дата скасавання | 1795 | ||
Насельніцтва (1790) | 402 000 | ||
Плошча | 23 200 км² | ||
|
Мазавецкае ваяводства (польск.: Województwo mazowieckie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Каралеўства Польскага і Рэчы Паспалітай, якая існавала з 1529 па 1795 год у складзе Велікапольскай правінцыі. Падзялялася на 23 паветы. Сядзібай ваяводскіх улад быў горад Варшава.
Пасля смерці апошняга з мазавецкіх князёў Януша ІІІ мясцовы сейм 10 верасня 1526 года прысягнуў на вернасць польскаму каралю. 20 верасня кароль Жыгімонт I Стары заснаваў новую пасаду намесніка княства, якім павінен быў быць кожны раз мазавецкі ваявода. Першым намеснікам стаў Фелікс Бжэскі. У пачатку 1529 года паміж мазаўшанамі і кароннымі дэлегатамі 11 лютага была заключана дамова, паводле якой княства было ўключана ў склад Кароны з правамі ваяводства, а мазавецкая шляхта ўраўнавана ў правах і абавязках з кароннай. Гэта пагадненне было зацверджана каралём прывілеем 27 снежня 1529 года. Гэты прывілей утрымваў усе абавязкі, падаткі і ільготы, якімі мазавецкая шляхта была абавязана князям, і зацвярджаў правы, прывілеі і вольнасці, якія яна атрымала. Мазовія таксама захоўвала сваю судовую адасобленасць.