Мазендэранцы | |
---|---|
![]() Рэзы Пехлеві | |
Саманазва |
Māzərūni مازِرونی - Mazəni مازنی Tapəri تپری |
Колькасць | каля 4 млн. |
Рассяленне |
![]() |
Этнічныя мовы | мазендэранская, фарсі |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | іслам (шыізм) |
Геаграфічна-моўная група | іранскія народы[d] |
Блізкія этнасы | курды, заза, белуджы, гілянцы, талышы |
Мазендэранцы, або мазандэранцы (маз. Tapərsi bənevar) — іранамоўны народ, які жыве на тэрыторыі гістарычнай вобласці Мазендэран (прыкаспійскі Іран), у IX—XII стст. вядомай як Табарыстан. Па культуры і быту блізкія да персаў. Мазандэранская мова адносіцца да заходнеіранскай падгрупы іранскай групы індаеўрапейскай сям'і моў. Па рэлігіі — мусульмане-шыіты. Займаюцца земляробствам (рыс, пшаніца), якое ў прыбярэжных раёнах спалучаецца з рыбалоўствам, а ў горах — з жывёлагадоўляй. У горных раёнах напаўаселае насельніцтва захоўвае некаторыя перажыткі племяннога ладу (найбуйнейшыя плямёны — гадыкулахі і палані).