Мазурка (танец)

Мазурка ў 1845 годзе

Мазурка (ад польск.: mazurek) — польскі народны танец.

Назва паходзіць ад жыхароў Мазовіі — мазураў, у якіх упершыню з’явіўся гэты танец. Музычны памер — 3/4 ці 3/8, тэмп хуткі. Частыя рэзкія акцэнты, якія ссоўваюцца на другую, а часам і на трэцюю дзель такту. У XVII стагоддзі мазурка ўвайшла ў цыкл польскіх сялянскіх танцаў. У XIX стагоддзі атрымала распаўсюд як бальны танец у краінах Еўропы.

Насамрэч за назвай «мазурка» хаваюцца адразу 3 нацыянальных польскіх танца[1]. Першы з іх — мазур (гл. вышэй). Абэрак — адменнік мазура з больш пераборлівым рытмічным малюнкам і характэрным акцэнтам на трэцяй долі кожнага другога такту. Куявяк — лірычная, павольная мазурка, трёхдольность блізкая да вальсавай; танец-разважанне ці танец-успамін.