Майк Маерс | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | англ.: Michael John Myers |
Род дзейнасці | сцэнарыст, кінапрадзюсар, тэлеакцёр, кінаакцёр, акцёр, акцёр агучвання, кінарэжысёр, аўтар песень, спявак, комік |
Дата нараджэння | 25 мая 1963[1][2] (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Eric Myers[d] |
Маці | Alice Myers[d] |
Жонка | Kelly Tisdale[d] і Robin Ruzan[d] |
Дзеці | Spike Myers[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Джон «Майк» Маерс (англ.: Michael John «Mike» Myers; нар. 25 мая 1963, Скарбара, Антарыа, Канада) — канадскі акцёр, комік, сцэнарыст і прадзюсер фільмаў. Найбольш вядомы ролямі Уэйна Кэмпбэла ў фільме «Свет Уэйна» і Остына Паўэрса і Доктара Зло ў трылогіі «Остын Паўэрс», а таксама як голас Шрэка ў аднайменнай серыі мультфільмаў.
Бацькі Маерса з Ліверпуля, Англія. У яго англійскія, шатландскія і ірландскія карані. Ва ўзросце 9 гадоў Маерс упершыню зняўся ў рэкламе. У 1982 годзе скончыў сярэднюю школу Stephen Leacock High School і ўладкаваўся ў камедыйную трупу ў Таронта.
У пачатку 1980-х гадоў Мерс часта з’яўляўся з рознымі ролямі (у тым ліку ў ролі Уэйна Кэмпбела) на гарадскім тэлебачанні Таронта ў альтэрнатыўным відэа-шоў «Гарадскія межы». У 1985 годзе ён быў адным з кіроўных акцёраў Камедыйнай крамы ў Лондане. На наступны год ён удзельнічаў у брытанскай дзіцячай тэлеперадачы Wide Awake Club, парадыруючы само гэтае шоў сваім уласным Sound Asleep Club.
Маерс быў добра вядомым удзельнікам тэлешоу на NBC «Суботнім вечарам у прамым эфіры» з 1989 па 1995 год. У 1992 годзе яго персанаж Уэйн Кэмпбел з’явіўся на вялікім экране ў поўнаметражнай кінастужцы «Свет Уэйна», якая стала адным з самых паспяховых фільмаў года. На наступны год рушыў услед менш паспяховы працяг.
У 1997 годзе Маерс прадставіў (у тым ліку як прадзюсер) Остына Паўэрса ў фільме «Остын Паўэрс: Міжнародны чалавек-загадка». Маерс апроч галоўнай ролі сыграў таксама некалькі другарадных персанажаў. У 1999 годзе ён зняўся ў сваёй першай некамедыйнай ролі ў фільме «Студыя 54», дзе ён граў гаспадара «Студыі 54», вядомай нью-ёркскай дыскатэкі 1970-х. Фільм быў даволі паспяховым, а гульня Майерса атрымала высокія адзнакі. Пазней Маерс спарадыраваў гэты клуб «Студыяй 69» у фільме 2002 года «Остын Паўэрс: Голдмембер».
Роля Шрэка патрапіла да Майка Маерса дзякуючы збегу абставінаў: першапачаткова яе павінен быў дубляваць Крыс Фарлі, але ў снежні 1997 года ён памёр, і стваральнікі «Шрэка» звярнуліся да Маерса.
У складзе гурта Ming Tea Маерс удзельнічаў у запісе некалькіх песень для сваіх фільмаў пра Остына Паўэрса.
У 2009 годзе Майк Майерс атрымаў антыпрэмію «Залатая маліна» за горшую мужчынскую ролю ў фільме «Секс-гуру».
У 2018 годзе зняўся ў эпізадычнай ролі ў карціне «Багемская рапсодыя».