Майк Нікалс | |
---|---|
англ.: Mike Nichols | |
Дата нараджэння | 6 лістапада 1931[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 2014[1][2][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Pavel Nicholaiyevitch Peschkowsky[d][5] |
Маці | Брыгіта Ландаўэр[d] |
Жонка | Patricia Scott[d][6], Margot Callas[d][6], Annabel Davis-Goff[d][6] і Diane Sawyer[d][6] |
Дзеці | Daisy Nichols[d], Max Nichols[d] і Jenny Nichols[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, рэжысёр, комік, прадзюсар |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0001566 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майк Нікалс (першапачатковае імя — Міхаэль Ігар Пяшкоўскі (ням.: Michael Igor Peschkowsky); 6 лістапада 1931, Берлін — 19 лістапада 2014, Нью-Ёрк) — амерыканскі рэжысёр тэатра і кіно, пісьменнік і прадзюсар. Адзін з нямногіх уладальнікаў усіх галоўных узнагарод амерыканскай індустрыі забавак: «Оскар», «Залаты глобус», «Грэмі», «Эмі» і «Тоні». Свае найбольш паспяховыя праекты — камерную вострасацыяльную драму «Хто баіцца Вірджыніі Вулф?» (1966) і рамантычную камедыю «Выпускнік» (1967), які прынёс яму «Оскар» за рэжысуру, — Нікалс паставіў у самым пачатку кар’еры.