Майкл Фішэр

Майкл Фішэр
англ.: Michael Ellis Fisher
Род дзейнасці фізік, фізік-тэарэтык, навуковец, сцэнарыст, выкладчык універсітэта, матэматык, хімік
Дата нараджэння 3 верасня 1931(1931-09-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 2021(2021-11-26)[3] (90 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Matthew P. A. Fisher[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Каралеўскі медаль[d] (2005)

прэмія Вольфа па фізіцы (1980)

NAS Award for Scientific Reviewing[d] (1983)

Медаль Больцмана[d] (1983)

Гібсаўская лекцыя[d] (1992)

медаль Онсагера[d] (1993)

BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award[d] (2009)

прэмія памяці Рыхтмаера[d] (1973)

межаль Бейкера Каралеўскага таварыства[d] (1979)

Irving Langmuir Award in Chemical Physics[d] (1971)

прэмія Ларса Онзагера[d] (1995)

Guthrie Medal and Prize[d] (1980)

член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук

грант Гугенхайма

межаль Бейкера Каралеўскага таварыства[d] (1979)

Joel Henry Hildebrand Award[d] (1995)

ганаровы доктар Ліёнскай вышэйшай нармальнай школы[d] (11 кастрычніка 2012)

Сайт glue.umd.edu/~xpe… (англ.)

Майкл Эліс Фішэр (англ.: Michael Ellis Fisher; 3 верасня 1931, Фізабад, Сіпарыя — 26 лістапада 2021) — брытанскі фізік, хімік і матэматык, вядомы дзякуючы свайму ўкладу ў статыстычную фізіку. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1971) і шэрагу іншых навуковых таварыстваў. Лаўрэат мноства ўзнагарод, у тым ліку прэміі Вольфа па фізіцы (1980), медаля Больцмана (1983) і Каралеўскага медаля (2005).

Нарадзіўся на Трынідадзе, Вест-Індыя. Скончыў са ступенню бакалаўра па фізіцы з адзнакай Каралеўскі каледж Лонданскага ўніверсітэта (цяпер Каралеўскі каледж Лондана), дзе вучыўся ў 1948—1951 гадах. Ступень доктара філасофіі па фізіцы атрымаў там жа ў 1957 годзе, займаўшыся дзеля гэтага там на працягу 1953—1956 гадоў. У 1958—1964 гадах выкладаў там жа. У 1981 годзе — фэла альма-матэр, да таго часу ўжо Каралеўскага каледжа Лондана. У 1963—64 гг. у Ракфелераўскім універсітэце ў Нью-Ёрку. У 1966—1989 гадах прафесар Карнельскага ўніверсітэта, у 1975—1978 гадах загадчык яго кафедры хіміі. З 1987 года прафесар Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку, на пачатак 2015 года яго Заслужаны ўніверсітэцкі прафесар-эмер, рэгент- і даследчы прафесар.

Член Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Падпісаў «Папярэджанне навукоўцаў чалавецтву» (1992).

У 1971 годзе быў абраны членам Лонданскага каралеўскага таварыства, у 1993—1995 гадах займаў пасаду яго віцэ-прэзідэнта.