Майкл Эмет Уолш | |
---|---|
англ.: Michael Emmet Walsh | |
Дата нараджэння | 22 сакавіка 1935[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 сакавіка 2024[3] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | характарны акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр |
IMDb | ID 0001826 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майкл Эмет Уолш (англ.: M. Emmet Walsh; 22 сакавіка 1935, Огдэнсберг, Нью-Ёрк — 19 сакавіка 2024, Сент-Олбанс, Вермонт) — амерыканскі акцёр.
Майкл Эмет Уолш нарадзіўся 22 сакавіка 1935 года ў Огдэнсберг (штат Нью-Ёрк) у сям’і мытніка. У акцёра ірландскія карані. Дзяцінства правёў у Вермонце, вучыўся ў каледжы ўніверсітэта Кларксан. Дэбютаваў на Брадвеі ў 1969 годзе з Аль Пачына ў спектаклі «Ці носіць тыгр гальштук?» па п’есе Дона Петэрсана.
За 40 гадоў зняўся больш як у 100 кіна- і тэлефільмах. Найбольш вядомыя ролі — капітан паліцыі Брайант у фантастычным неа-нуары «Бягун па лязе» і наёмны забойца Вісер у дэбютным фільме братоў Коэнаў «Проста кроў», за якую акцёр удастоіўся прэміі «Незалежны дух» у катэгорыі лепшая мужчынская роля.
У 2018 годзе Уолш быў уведзены ў Залу славы характэрных акцёраў сваім партнёрам па фільме «Бягун па лязе» Харысанам Фордам.
Роджэр Эберт высока ацэньваў гульню акцёра, называючы Уолша «паэтам подласці».
Уолш памёр ад спынення сэрца ў Сент-Олбансе, штат Вермонт, 19 сакавіка 2024 года ва ўзросце 88 гадоў, за тры дні да свайго 89-годдзя.