Майлінда Брэгу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
алб.: Majlinda Bregu | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 мая 1974 (50 гадоў)
|
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | гендарныя даследаванні[d] | ||||||
Месца працы | |||||||
![]() |
Майлінда Брэгу (алб.: Majlinda Bregu; 19 мая 1974, Тырана) — албанскі палітык, міністр еўрапейскай інтэграцыі з 2007 па 2013 год.
У 1996 годзе скончыла факультэт сацыяльных навук Тыранскага ўніверсітэта. Пачынаючы з 2003 года займалася навуковым вывучэннем праблемы хатняга гвалту і практычнай рэалізацыяй палітыкі гэндарнай роўнасці. Аўтарка работ, прысвечаных сексуальнасці, становішчу жанчын у Албаніі і прастытуцыі.
Брэг абараніла доктарскую дысертацыю па сацыялогіі ( Sociology of cultural phenomena's and normative process ) у 2005 годзе ў італьянскім Урбінскім універсітэце. Вучылася па стыпендыі ў Осла, Манрэалі і Франкфурце-на-Одэры.
У красавіку 2004 года была абрана ў склад Нацыянальнай рады Дэмакратычнай партыі Албаніі. На выбарах 2005 года атрымала мандат члена парламента. У сакавіку 2007 года яна была прызначана прэс-сакратаром урада на чале з Салі Берыша.
Замужам, мае дваіх дзяцей. Валодае англійскай, італьянскай і іспанскай мовамі.