Маймуна | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Маймуна Амаду Мурашка |
Дата нараджэння | 28 мая 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, скрыпачка, педагог |
Інструменты | скрыпка |
Жанр | класічны красовер |
Псеўданімы | Maimuna |
Супрацоўніцтва | Uzari |
![]() |
Маймуна Дзіка (сапр. імя Маймуна Амаду Мурашка; у дзявоцтве Дзіка; нар. 28 мая 1980 года, Ленінград) — беларуская артыстка, скрыпачка, педагог, былая канцэртмайстар (першая скрыпка[1]) Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь (2003—2009 гг). Прадстаўніца ад Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне 2015 (у дуэце з Юзары; песня «Time»).
Маці родам з Беларусі, бацька — з Малі. Пасля нараджэння Маймуны бацькі пераехалі ў Малі. Ва ўзросце чатырох гадоў Маймуна пераехала да бабулі ў Магілёўскую вобласць, дзе вучылася ў музычнай школе[2].
У 1999 годзе скончыла Магілёўскую дзяржаўную гімназію-каледж мастацтваў і ў далейшым Музычную акадэмію ў Мінску, затым кансерваторыю. Стыпендыят спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі. Была канцэртмайстрам і першай скрыпкай Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкина (2003 год).
Сольную кар'еру пачала ў 2009 годзе. У 2012 годзе выступала на «Славянскім базары» ў Віцебску з песняй «Queen of Africa». У 2014 годзе выпусціла альбом «Snowtime».
У 2015 годзе разам з Юзары прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», але ў фінал конкурсу не патрапіла[3].