Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Minot State University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Minot State University |
Заснаваны | 1913 |
Студэнты | 2 920[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Майнат, Паўночная Дакота, ЗША |
Сайт | minotstateu.edu |
![]() |
Майнацкі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Minot State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Майнат у штаце Паўночная Дакота, ЗША.
Вучэльня была заснавана ў 1913 годзе як Майнацкая нармальная школа, двухгадовая школа, прызначаная для падрыхтоўкі настаўнікаў для работы ў паўночна-заходняй частцы штата. У 1924 годзе Майнацкая нармальная школа пачала выдаваць дыпломы бакалаўра, што запатрабавала змены назвы на Майнацкі дзяржаўны педагагічны каледж. З часам спектр акадэмічных прапаноў пашырыўся. У 1964 годзе назва вучэльні была скарочаная да Майнацкі дзяржаўны каледж, а ў 1980-я гады каледж стаў універсітэтам.