Славутасць | |
Майнцкі сабор | |
---|---|
49°59′56″ пн. ш. 8°16′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Германія |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Майнцская дыяцэзія[d] |
Архітэктурны стыль | раманскі стыль |
Дата заснавання | X стагоддзе |
Сайт | mainzer-dom.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майнцкі сабор (ням.: Mainzer Dom, поўная назва: Der hohe Dom zu Mainz) — сабор біскупа ў германскім горадзе Майнцы, адзін з т.зв. «імператарскіх сабораў» (ням.: Kaiserdom). З архітэктурнай кропкі гледжання, у сённяшняй форме гэта — трохнефная базіліка з калонамі, у раманскім стылі з элементамі готыкі і барока.
Будаўніцтва сабора пачалося меркавана ў канцы X стагоддзя, у наступныя стагоддзі дабудоўваліся розныя часткі, ажыццяўляліся рэстаўрацыі і аднаўленні пасля частковых разбурэнняў. У Сярэднія вякі ў ім каранавалі некалькіх каралёў. У 1184 г. Фрыдрых I Барбароса адзначаў у ім пасвячэнне яго сыноў у рыцары, якое ўвайшло ў гісторыю як найбуйнейшая ўрачыстасць Сярэднявечча.