Майроніс | |
---|---|
Maironis | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Ёнас Мачуліс |
Псеўданімы | Stanislovas Zanavykas, Maironis |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка (2 лістапада) 1862[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1932[2][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Літоўская Рэспубліка |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, багаслоў, выкладчык універсітэта, перакладчык, каталіцкі святар, пісьменнік, літаратуразнавец, літаратар |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | верш, паэма, драма |
Мова твораў | літоўская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Майроніс (літ.: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расяйнейскі раён — 28 чэрвеня 1932, Каўнас) — літоўскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму; тэолаг, каталіцкі святар.
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Пачатковую адукацыю і валоданне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.
У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра.
У 1884 годзе па жаданні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбургскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.
У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай семінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.
У 1894—1909 гадах прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1903 года доктар тэалогіі. У 1922—1932 гадах загадчык кафедры маральнай тэалогіі Літоўскага універсітэта ў Каўнасе (з 1930 гады Універсітэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым універсітэце літоўскую літаратуру.
Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Каўнасе і іншых гарадах Літвы.
Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[5].