Майстар жаночых паўфігур | |
---|---|
Дата нараджэння | XVI стагоддзе |
Дата смерці | XVI стагоддзе |
Падданства | Нідэрланды |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | жывапіс |
![]() |
Майстар жаночых паўфігур — невядомы мастак (або група мастакоў), які працаваў у 30-я — 40-я гады XVI стагоддзя на поўдні Нідэрландаў, магчыма і ў Антверпене.
Сучасныя навукоўцы аб'ядноўваюць пад імем Майстра Жаночых паўфігур групу мастакоў, якія пісалі пасавыя партрэты маладых жанчын. Магчыма, імя звязвае мастакоў, якія працавалі ў адной майстэрні. Гэта тлумачыць шматразовае паўтарэнне некаторых работ, а гэтак жа некаторыя своеасаблівыя шаблоны ў творчасці мастака. Хоць некаторыя працы і спрабавалі кваліфікаваць як працы Жана Клуэ і Ганса Вярэйкі, але спробы апынуліся няўдалымі. Сапраўднае імя Майстра да гэтага часу застаецца загадкай.