Мак усходні

Мак усходні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Papaver orientale L., 1753

Сінонімы
Papaver paucifoliatum (Trautv.) Fedde

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18892
NCBI  22694
EOL  594729
GRIN  t:26693
IPNI  673641-1
TPL  kew-2561370

Мак усходні[3] (Papaver orientale) — кветкавая травяністая расліна сямейства макавых.

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Мнагалетнік вышынёй 40—90 см, а рэдзькападобыым коранем і прамастойным сцяблом. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце чаранковае, буйное, даўжынёй да 30 см, перыста-рассечанае, долі яго ланцэтныя, вострыя, з шчацінкамі на канцах, з буйной канцавой доляй, верхняе сцябловае — сядзячае. Кветкі дыяметрам 15 см, ярка-чырвоныя з чорнай квадратнай плямай каля асновы пялёсткаў. Тычынкі з фіялетавымі пыльнікамі. Цвіце ў маі — чэрвені.

Радзіма — Каўказ, Крым, Турцыя, Малая Азія, Балканы.

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкаратыўная расліна. Мае шэраг сартоў з аранжавымі, ружовымі і чырвонымі кветкамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 92. — 160 с. — 2 350 экз.