Макарун | |
---|---|
Macaroon | |
![]() Міндальны і какосавы макаруны | |
Краіна паходжання | Італія |
Кампаненты | |
Асноўныя | міндаль (какос), яечны бялок |
Магчымыя | мёд, ваніль, спецыі, варэнне, джэм, шакаладная глазур |
![]() |
Макарун (англ.: macaroon) — кандытарскі выраб, бісквітнае пячэнне, вырабленае, як правіла, з молатага міндаля (асноўны інгрэдыент[1]), а таксама можа быць з іншых арэхаў або какоса, часам з мёдам, ваніллю або спецыямі, з даданнем харчовага фарбавальніка, варэння, джэма або шакаладнай глазуры.[2] У некаторых рэцэптах прысутнічае згушчанае малако. Пячэнне выпякаюць на ядомай рысавай паперы.
Назва пячэння паходзіць ад італьянскага maccarone (maccherone), што азначае «паста» і адносіцца да арыгінальнага інгрэдыента — міндальнай пасты. Таго ж паходжання і слова макарон.