Макбет | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дункан I[d] | ||||||
Пераемнік | Лулах[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gille Coemgáin of Moray[d] | ||||||
Пераемнік | Лулах[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1005[1][2] | ||||||
Смерць |
15 жніўня 1057 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Марэйская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Findláech of Moray[d][3] | ||||||
Маці | Donalda of Alba[d][3] | ||||||
Жонка | каля Gruoch of Scotland[d][4] | ||||||
![]() |
Макбет (Macbeth), Мак Бетад мак Фіндляйх (шатл. гэл.: Mac Bethad mac Findláich; 1005 — 15 жніўня 1057) — кароль Шатландыі (1040—1057) з Марэйскай дынастыі. Стаў персанажам класічнай трагедыі Шэкспіра «Макбет», якая не зусім адпавядае гістарычнай рэчаіснасці.
Унук караля Кенета II. У 1031 годзе ён атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі тытул графа і вобласць Моры на поўначы Шатландыі.
У 1040 годзе паўстаў супраць свайго стрыечнага брата, караля Дункана I, і забіў яго. Ажаніўся з дачкой Кенета III і стаў каралём Шатландыі. На самай справе ён дамогся трона толькі пасля чатырох гадоў грамадзянскай вайны. Яго наступнае праўленне было адзначана перыядамі грамадзянскай вайны і дынастычнага канфлікту. У адзін з дастаткова мірных перыядаў Макбет здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе набыў вядомасць дзякуючы сваёй шчодрасці да бедных. Тым часам англасаксы падтрымалі прэтэнзіі на трон будучага караля Малькальма III. У 1057 годзе Макбет быў забіты войскамі Малькальма.
Пахаваны на востраве Аёна.