Македонскія цары

Сонца Вергіны — сімвал Македоніі

На гэтай старонцы прыведзены спіс цароў[1] старажытнай Македоніі, якія кіравалі з VIII ст. да н.э. па 168 да н.э.

Дынастыя Аргеадаў (Тэменідаў)

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя 3 цары македонскай дынастыі Аргеадаў, пачынаючы з Карана, уведзены ў генеалагічнае дрэва, мабыць, пры цары Філіпе II, у сярэдзіне IV ст. да н.э. Большасць гісторыкаў не давярае легендзе пра прыход на царства Карана, аднак яго імя і прыгожы міф шырока выкарыстоўваюцца ў літаратуры.

У V ст. да н.э. Герадот і Фукідыд, якія збіралі інфармацыю праз першыя рукі, вылічалі дынастыю Аргеадаў з Пердыкі. Дынастыя Аргеадаў вяла сваё паходжанне ад Тэмена з роду Гераклідаў, цара Аргаса, адсюль і назва Аргеады. Мяркуецца, што аргаскае паходжанне дынастыі ад Геракла было выдумана з мэтай узняцця прэстыжу македонскіх цароў. Ніякіх іншых крыніц, акрамя вусновай легенды, гісторыкі не маюць.

Дынастыя пачалася з легендарнай Пердыкі і скончылася сынам Аляксандра Вялікага, Аляксандрам IV, народжаным пасля смерці бацькі. Усе найбліжэйшыя крэўныя сваякі Аляксандра Вялікага былі забіты былымі вайскаводамі вялікага заваёўніка, якія расчысцілі такім чынам шлях для сваіх уласных дынастый.

Цары з розных родаў

[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд 278 да н.э.277 да н.э. — анархія

Заснавальнікам дынастыі Антыганідаў лічыцца вайскавод Аляксандра Македонскага Антыгон I Аднавокі.

У 168 да н.э. Македонія была заваявана Рымскай рэспублікай. Краіна была падзелена на чатыры незалежныя адна ад адной рэспублікі на чале з арыстакратыяй, якія выплачвалі даніну Рыму. У 149 да н.э. у Македоніі з'явіўся нейкі самазванец Андрыск (Ανδρίσκος), які выдаваў сябе за памерлага сына Персея Філіпа і прыняў троннае імя Філіп VI. Гэта прывяло да чацвёртай Македонскай вайны. У 148 да н.э. рымляне разбілі Ілжэфіліпа. Македонія была ўключана ў склад Рымскай дзяржавы.

Зноскі

  1. Тэрмін «цар» у айчыннай гістарыяграфіі замацаваўся за кіраўнікамі Македоніі даўнавата. У грэчаскай традыцыі македонскіх кіраўнікоў прынята пазначаць тэрмінам басілеўс (грэч. βασιλεύς), гэтак жа, як персідскіх цароў і рымскіх імператараў пасля Аўгусту. Разам з тым, у заходнееўрапейскай гістарыяграфіі тытул цароў Македоніі традыцыйна перакладаецца тэрмінам «кароль».